«Хата бацькоў» – менавіта пад такой назвай у Стаўбцоўскім раенным цэнтры культуры адбыўся канцэрт групы «Дразды», які наведалі больш за 40 супрацоўнікаў Стаўбцоўскай ЦРБ пры дапамозе прафсаюзнай арганізацыі.

На працягу ўсяго канцэрта гучала меладычная беларуская мова і
вочы прысутных гарэлі, амаль кожны працягваў напяваць знаемыя радкі з песень. Абыякавых не засталося!

Атрымала асалоду ад прыгожай беларускай мовы і апынулася ў вясковым дзяцінстве. Удзячна нашаму прафсаюзу, які дае магчымасць культурна узбагачаць сябе, – падзялілася ўражаннямі адна з супрацоўніц клінікі.

Старшыня прафкама, Таццяна Пахомава, адзначае, што намаганні прафкама ў арганізацыі культурна-масавай работы накіраваны ў першую чаргу на падбор мерапрымстваў, у якіх змястоўны кампанент уключае захаванне нацыянальных традыцый, духоўнасць і любоў да роднай Спадчыны.