Дзейнасць пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі была накіравана на рэалізацыю норм Генеральнага і галіновага пагаднення паміж сацыальнымі партнёрамі.

У справаздачы старшыні ППА сур'езна прааналізаваны ўсе накірункі дзейнасці прафсаюза і вызначаны задачы на наступны перыяд. У дакладзе рэвізійнай камісіі адлюстраваны ўсе фінансавыя выдаткі прафсаюзнага бюджету.
Работа прафсаюзнага камітэта адзінагалосна прызнана здавальняючай, зацверджана смета прафбюджету на 2025 год.
– У Год добраўпарадкавання і пяцігодку якасці патрэбна працягнуць сумесную работу сацыяльных партнёраў па ўсім накірункам дзейнасці. Высока паднята планка па рэалізацыі пастаўленых задач, і толькі разам мы зможам здзейсніць задуманае, дасягнуць новых вяршынь, – падкрэсліла старшыня «пярвічкі» Ала Мудрая.

