23 лютага – адна са знамянальных дат у нашай краіне. Свята лічыцца днём мужнасці і гераізму ўсіх пакаленняў абаронцаў. Абараняць Радзіму, дом, сваю сям’ю – прамы абавязак сапраўднага мужчыны і патрыёта. У Беларусі ў гэты дзень таксама ўшаноўваюць подзвіг герояў Вялікай Айчыннай вайны.

Напярэдадні Дня абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь ля мемарыялу «Ахвярам фашызму» і помніка танкістам Герою Савецкага Саюза Паўлу Раку старшыня прафсаюзнага камітэта Барысаўскай ЦРБ разам з адміністрацыяй ўстановы прыняла ўдзел ва ўрачыстым мерапрыемстве і усклала кветкі.

– Памяць пра мінулае — залог будучыні. У нашай дзяржаве яно несумненна ёсць, таму што на яго абароне стаяць самаадданыя людзі ў пагонах, добрасумленна выконваючы свой ваенны абавязак. Гэта свята для ўсіх, хто гатовы стаць на абарону сваёй Радзімы, — падкрэсліла старшыня «пярвічкі» Вольга Канашэвіч.