Минская областная организация Белорусского профессионального союза работников здравоохранения

+375 (17) 3480046

office@minoblprofmed.by

На гэта звярнуў увагу лідар галіновага прафсаюза Вячаслаў Шыла, выступаючы на справаздачнай канферэнцыі «пярвічкі» Крупскай ЦРБ.

Старшыня БПРАЗ даў высокую ацэнку сацыяльнаму партнёрству і рабоце пярвічнай прафсаюзнай арганізаціі з 100% прафсаюзным членствам.

У асноўным дакладзе старшыні ППА Лізаветы Карповіч, для якой 2025 год як прафлідара стаў першым, дэтальна прааналізаваны ўсе накірункі дзейнасці ў параўнанні з 2024 годам і вызначаны задачы на будучыню.

Вынікі эфектыўнага сацыяльнага партнёрства ў 2025 годзе:

кантрактная форма найму складае 93%;

надбаўка па кантракце ўрачам максімальная – 50%, сярэдняму медыцынскаму персаналу ад 30% да 48%;

бесперапынны прафесійны рост спецыялістаў (павышэнне кваліфікацыі і перападрыхтоўка);

падтрымка з боку прафсаюза і наймальніка членаў прафсаюза – актыўных удзельнікаў культурна-масавых і спартыўных мерапрыемстваў і інш.

У 2025 годзе калектыў ЦРБ упершыню папоўніўся 22 маладымі спецыялістамі! У калектыўным дагаворы для маладых спецыялістаў прадугледжана:

кампенсацыя найму жылля, забеспячэнне арэнднай кватэрай, палажэнне аб настаўніцтве.

Вынік – у 2025 годзе Крупская ЦРБ прызнана «Лепшай арганізацыяй для моладзі» сярод усіх арганізацый і прадпрыемстваў раёна.

Вячаслаў Шыла ў сваім выступленні зрабіў акцэнт на ключавых задачах бягучага года, у тым ліку на ролі прафсаюза ў рэалізацыі Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны на 2026–2030 гады, прынятай на VII Усебеларускім народным сходзе, і важнасці выканання заканадаўства аб ахове працы. Гэта магчыма толькі дзякуючы эфектыўнаму сацыяльнаму партнёрству.

У мерапрыемстве прынялі ўдзел загадчык аддзела арганізацыйнай і грамадскай работы Мінскай абласной арганізацыі БПАРЗ Наталля Зязетка і галоўны ўрач установы Кацярына Леановіч.

Наталля Зязетка:

– Вынікі працы «пярвічкі» за 2025 год сведчаць пра высокі ўзровень даверу калектыва прафсаюзнаму камітэту і кіраўніцтву ўстановы.

У абмеркаванні актуальных пытанняў асаблівая ўвага была нададзена Пяцігодцы якасці, якая стартавала ў 2024 годзе:

–Мы павінны не толькі выконваць планавыя паказчыкі па павелічэнні прафчленства, але і разам з сацыяльнымі партнёрамі паляпшаць якасць і даступнасць медыцынскіх паслуг насельніцтву, пры гэтым забяспечваць сацыяльныя гарантыі і бяспечныя ўмовы працы кожнаму супрацоўніку. Гэта, безумоўна, – залог канкурэнтаздольнасці нашай галіны, – адзначыў прафлідар Вячаслаў Шыла.